Два гады таму пайшоў з жыцця Уладзіслаў Ахроменка



Афіцыйнай датай смерці пісьменніка, журналіста Уладзіслава Ахроменкі значыцца 9 лістапада.

Роўна два гады таму ён пайшоў з жыцця ў Беластоку. Але насамрэч дата смерці Уладзіслава не зусім карэктная. Распавядае яго ўдава Вольга Ахроменка:

– Для Уладзіслава існуе дзве даты смерці. Калі ён памёр фактычна, то гэта было 29 кастрычніка, калі яму стала дрэнна, яго сэрца спынілася, і ён быў у стане клінічнай смерці на працягу 50 хвілін. Але яму запусцілі сэрца, і да 9 лістапада ён фактычна знаходзіўся ў стане юрыдычнага жыцця. Так што, так, дзве даты смерці. Успамін мы робім 29 кастрычніка і 9 лістапада.

Уладзіслаў Ахроменка ў апошнія гады жыцця плённа супрацоўнічаў з Беларускім Радыё Рацыя. Нашым слухачам перш за ўсё запомніўся аўтарскай перадачай «На ўліку ў КДБ». Пахаваны літаратар на Заходніх могілках пад Менскам.

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя