Два канцэрты ў гонар Рыгора Барадуліна
Набліжаецца 85-годдзе з дня нараджэння Народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна. Гэты юбілей не застанецца без адметных музычных падзеяў.
Лідар гурта Vuraj Сяржук Доўгушаў анансаваў два канцэрты, якія пройдуць з гэтай нагоды ў Віцебску і Менску:
Мы едзем святкаваць дзень народзінаў Рыгора Барадуліна і вырашылі зрабіць два канцэрты. Першы будзе ў Віцебску, блізка ад радзімы на Віцебшчыне, 23 лютага А другі канцэрт – у Менску. Гэта ўжо канцэртная зала «Верхні горад». Да нас далучыцца гурт «Варган», таксама гурт «Колесня». Чым будзе ўнікальны канцэрт вось 1 сакавіка? Гэта святкаванне 85-годдзя Рыгора Барадуліна.
У 2017 годзе Сяржук Доўгушаў выпусціў альбом «Песні матчыны з Ушаччыны», у якім былі перазапісаныя песні родных мясцінаў Рыгора Барадуліна. Цяпер жа, падчас канцэртаў у Віцебску і Менску, музыка абяцае новыя сюрпрызы для публікі.
Кастусь Багушэвіч, Беларускае Радыё Рацыя
