Два супрацоўнікі Белдзяржфілармоніі затрыманыя на працоўным месцы



Артыст камернага хору Дзяніс Іваноў і віяланчэліст Аляксандр Сердзюкоў затрыманыя 4 лістапада ў Белдзяржфілармоніі, паведамляе праваабарончы сайт spring96.org.

Іх адвезлі ў Савецкае РУУС Менска. У чым іх абвінавачваюць, пакуль не паведамляецца.

Раней затрымлівалі дзвюх харавых дырыжорак — Галіну Казіміроўскую і Таццяну Галузу.

Казіміраўская, жонка спевака Змітра Вайцюшкевіча, была затрыманая 29 кастрычніка. 2 лістапада яна была двойчы аштрафаваная на 30 базавых велічынь (у суме 1.620 рублёў) за ўдзел у несанкцыянаваных акцыях пратэсту, пасля чаго яе вызвалілі. Да суда Казіміраўская знаходзілася ў ізалятары часовага ўтрымання ў 1-м завулку Акрэсціна.

Галуза была затрыманая позна ўвечары 3 лістапада ў аграгарадку Лясны Бараўлянскага сельсавета.

Акрамя таго, вечарам 3 лістапада ў Менску пасля вулічнага канцэрту затрыманыя бас-гітарыст соўл-групы Dee Tree Філіп Петчанка, гітарыст фолк-гурта Vuraj Іван Арцімовіч, музыкант фолк-гурту Irdorath Андрэй Аляксеенка, а таксама літаратары Сяргей Мядзведзеў і Аляксандр Белік.

belapan.by