Два вечары музыкі ў гарадзенскім «Craft»



24-25 ліпеня гарадзенскі бар «Craft» запрашае на вечары музыкі. 24 ліпеня ў памяшканні адбудзецца акустычны вечар, а 25 выступяць розныя выканаўцы.

Пра імпрэзу распавядае яе арганізатарка Дар’я Нячай:

– Будзе два дні з акустычным вечарам, будзе аўтарская музыка ад чатырох розных музыкаў вельмі вядомых у горадзе. Адзін хлопец будзе з Менску. У суботу будзе кавер-музыка, то бок будуць спяваць чужыя песні. Абодва гэтыя дні будуць у падтрымку бадзяжных жывёлаў, на якіх зараз то з-за каронавірусу, то з-за выбараў забываюцца. І будуць збірацца сродкі для нашых арганізацый па абароне жывёлаў.

Прыходзьце, дапамагайце жывёлам! Там будуць яшчэ сюрпрызы, будзе цікава тое, што я пакуль не хачу адкрываць, каб было больш цікавей.

Сярод выступоўцаў першага дня такія вядомыя музыкі як Юры Лакціёнаў з гурта Pet Nihil ды Аляксей Пасікаў. А вядомым менскім музыкам стане Фёдар Жывалеўскі з гурта «Голая манашка».

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: hrodna.life