Дыскусія пра перспектывы аднаўлення старой Гародні
Пра перспектывы аднаўлення старой Гародні ад адмыслоўцаў урбаністыкі гарадзенцы змогуць даведацца 20-га лютага а 18-00 гадзіне ў арт-галерэі “Крыга”. Удзельнікі дыскусіі змогуць падзяліцца вынікамі сваіх доследаў, арганізуе яго Цэнтар гарадскіх даследванняў. Кажа гісторык Алесь Смалянчук:
– Гародня гатовая да цыклу заняткаў ці выкладаў. Цэнтр гарадскіх даследванняў праводзіць такія сустрэчы, першая адбудзецца ўжо 20-га лютага, але не як лекцыя, а як дыскусія, як размова гісторыкаў пра памяць, пра мінулае, пра Гародню. Мне падаецца, што зараз шмат каму ў Гародні не хапае нармальнай інтэлектуальнай размовы. Не хапае прасторы, дзе можна было б пачуць нейкія цікавыя арыгінальныя думкі і на нечым засяродзіцца, бо “чарка і шкварка” не вызначае жыццё ўсіх людзей.
На круглым стале абяцалі быць такія даследчыкі як Юры Гардзееў, Ігар Лапеха, Мечыслаў Супрон.
Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя
Фота grodnonews.by