Дыскусія вакол кнігі пра беларускую Гародню



Новая кніжка гарадзенскага гісторыка Андрэя Чарнякевіча “Нараджэнне беларускай Гародні” – ўжо ў менскіх кнігарнях.  Яна ахоплівае перыяд 1909-1939 гадоў. Выдавец Андрэй Янушкевіч напісаў, што назва кнігі – “правакацыйная”. Прафесар Алесь Краўцэвіч пагаджаецца з гэтым, бо сваёй назвай кніга выкідае з беларускага кантэксту восем стагоддзяў беларускай гісторыі Гародні:

– Атрымліваецца, што беларускасць з’явілася ў Гародні ўпершыню ў гэты час. Хоць у рэальнасці беларуская Гародня нарадзілася ў канцы Х стагоддзя. Бо Гародню заснавалі продкі беларусаў. І калі мы прымаем, што беларуская Гародня нарадзілася ў ХХ стагоддзі, то куды падзець больш чым сем стагоддзяў гісторыі беларускага горада? Хто будаваў Каложу – летувісы ці палякі? Хто напісаў тысячы дакументаў на беларускай мове?

Набыць кніжку аўтарства кандыдата гістарычных навук Андрэя Чарнякевіча можна праз інтэрнэт-краму knihi.by з дастаўкай па ўсёй краіне, а таксама ў кнігарні „Акадэм-кніга” ў Менску.

tytul carniakievica knihi

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя