Дыскусія: “Вымярэнні Калядаў у свядомасці і часе”



Што такое Каляды і колькі ў іх вымярэнняў? Калі святкуюцца “сапраўдныя” Каляды? Ці мае сучасны Новы год дачыненне да Калядаў? Што ў ім пераважае: свецкае ці старое сакральнае?

Гэтыя і іншыя пытанні будуць абмяркоўваць падчас чарговай “Адкрытай дыскусіі” кандыдтаты гістарычных навук Зміцер Скварчэўскі і Мікалай Плавінскі. Наведвальнікі імпрэзы змогуць даведацца пра вытокі свята, карані, сэнсы, напластаванні традыцый розных часоў, пра паступовае замяшчэнне традыцыйных сэнсаў, дзеянняў і вобразаў запазычанымі заходнімі з’явамі масавай культуры.

ДЗЕ: Этнакрама “Цудоўня” (вул. Кірава 3) КАЛІ: 23.12 (нядзеля), 19:00 УВАХОД: вольны