«Дыяфільмы live» завіталі ў Беласток
«Дыяфільмы live». Беларускі арт-праект завітаў у Беласток, каб паказаць дзецям казкі сучасных аўтараў на адмысловых стужках.
Дыяфільмы былі створаны паводле твораў Надзеі Ясмінскай, Вольгі Гапеевай, Андрэя Хадановіча і Андрэя Скурко. Малюнкі да казак намаляваныя сучаснымі мастакамі. Музыка і кампазітар Андрэй Еўдахімаў сказаў колькі словаў пра праект.
– Мы існуем з 2017 года, гэта ўжо шэсць з невялікім гадоў. А ўвогуле мы аб’ядналіся, бо былі знаёмыя адзін з адным па нейкіх тэатральных праектах, пляцоўках. Штосьці кожны рабіў сам. І была такая думка, каб рабіць штосьці на падставе дыяфільмаў. І калісьці мы сабраліся, паспрабавалі. Спачатку гэта былі такія дзіцячыя праграмы, падобныя да таго, што было сёння. А пасля зрабілі праграму для дарослых.
Удзельнікі арт-праекту «Дыяфільмы live» працуюць у розных накірунках, ствараючы паказы для розных узростаў. Маюцца дыяфільмы і для дарослых гледачоў.
Беларускае Радыё Рацыя