Дыяфыльмы Live ў гарадзенскім ДОМе46



У гарадзенскай творчай прасторы ДОМ46 адбыўся паказ унікальнага праекта „Дыяфыльмы Live”.

Гарадзенцы змаглі ўбачыць старыя дыяфільмы з сучаснай музычнай і акторскай агучкай. Пра праект распавядае яго арганізатарка Наталля Лявонава:

– Тэатральна-канцэртная форма, поста ўсім нам цікава ў ёй працаваць. Нам падалося, што гэта мае месца быць. Дзіцячыя і дарослыя паказы ў нас адрозніваюцца кардынальна, тое што вы зараз бачылі, і тое што было для дзяцей – гэта прынцыпова розныя рэчы. Гэта гісторыі, дыяфільмы, калі вы памятаеце, што такое дыяфільмы, збольшага – гэта былі казкі.

Каардынатар музычнай часткі праекта Андрэй Еўдакімаў упэўнены, што такія казкі патрэбныя сучаснай моладзі і дарослым:

– Дзіцячыя – гэта такія больш простыя казкі, дарослыя – для людзей больш сталага ўзросту. Можна сказаць, што цікава ў тым, што мы спалучаем розныя стылёвыя вырашэнні, а гэта і музычныя стылі, і розныя паралелі ў сэнсах, якія мы выкарыстоўваем. Мы знаходзім штосьці ў казках. Гэта розныя казкі, якія былі выдадзеныя на плёнках, і народныя – гэта аўтарскія.     

Паслухаць казкі ў сучасным выкананні прыйшло каля сотні гарадзенцаў. Музычнай часткай займаліся гарадзенкія і менскія музыкі.

[Not a valid template]

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня