Дзе шукаць базыльянскія скарбы?



У адным з менскіх піўных пабаў адбылося чарговае пасяджэнне Цэху жывой гісторыі.

На пытанне: “Дзе шукаць базыльянскія скарбы?” распавядаў намеснік дырэктара Нацыянальнага гістарычнага архіва Дзяніс Лісейчыкаў.

– Супрасль – гэта ўласная наша Лаўра базыльянская. Зараз тэрыторыя Польшчы, Падляшша. Там у канцы сямнаццатага стагоддзя была створаная найбуйнейшая друкарня, якая выдавала масу рознай літаратуры. Не толькі багаслоўскай, а цалкам камерцыйна паспяховыя праекты ў іх былі рэалізаваныя. Напрыклад, базыльяне друкавалі кнігі не толькі для сваіх братоў-базыльян, а, напрыклад, шмат чаго друкавалі для стараабрадцаў.

Шмат храмаў, манастыроў Ордэну базыльянаў пасля 1839 года расейскія ўлады перадалі Праваслаўнай царкве Маскоўскага патрыярхату. Уніяты ў сённяшняй Беларусі практычна з’яўляюцца катакомбнай царквой.   

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:

 

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск