Дзе стаяла першая менская ратуша?
14 сакавіка 1499 года кароль і вялікі князь Аляксандр надаў жыхарам Менска прывілей кіравацца Магдэбургскім правам.
Дзе магла стаяць першая менская ратуша? Распавядае гісторык Яраш Малішэўскі:
– Ёсць меркаванне, што першая ратуша менская знаходзілася акурат на Траецкай гары. Прыкладна там, дзе сёння Тэатр оперы і балета. Ну, здагадкі, магчыма. Калі звярнуцца да голых фактаў, то менская ратуша мураваная, тая ў нейкай ступені, якую мы бачым зараз, з’яўляецца пры канцы XVI стагоддзя. У 1591 годзе дакумент сведчыць, што вялікакняская ўлада, як пішуць: “… дае ўспамажэнне мяшчанам места менскага, якія новы ратуш збудаваць хочуць”.
Цяперашняя менская ратуша адноўленая паводле архіўных дакументаў у пачатку 2000-х на месцы гістарычнага будынку, зруйнаванага паводле ўказу расейскага імператара Мікалая І у сярэдзіне ХІХ стагоддзя.
Цалкам матэрыял у далучаным гукавым файле:
Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск