Дзе ўсталююць помнік Давыду Гарадзенскаму?
Гарадзенская епархія Беларускай Праваслаўнай Царквы звярнулася ў гарвыканкам з прапановай усталяваць у Гародні помнік Давыду Гарадзенскаму. Гарвыканкам вырашыў правесці апытанне: на выбар прапануюцца тры патэнцыйныя месцы пад помнік.
На выбар: Савецкая плошча, скрыжаванне вуліц Давыда Гарадзенскага і Замкавай (недалёка замкаў і пажарнай вежы), а таксама скрыжаванне вул. 17 верасня і Горкага.
Апытанне праводзіцца з 8 жніўня па 8 верасня на сайце гарвыканкама.
Уласныя прапановы можна накіроўваць па электроннай пошце [email protected] або ва ўпраўленне архітэктуры і горадабудаўніцтва Гарадзенскага гарвыканкама.
У Гародні ўжо ёсць памятная мясціна, прысвечаная Давыду Гарадзенскаму – вялікі валун каля Каложы. Па гарадской легендзе недзе тут пахаваны Давыд.