„Дзедзіч” прэзентаваў паштоўкі кампаніі „Я быў тут”



Прэзентацыю новых паштовак у межах праекта „Я быў тут” зрабілі прадстаўнікі агенцтва рэгіянальнага развіцця „Дзедзіч” у Берасці.

UPnYCrK3UF0

Паштоўкі былі выдадзеныя яшчэ летась і сталі надзвычай папулярнымі сярод жыхароў горада, таму актывісты вырашылі надрукаваць яшчэ 100 паштовак, але з новымі асобамі, распавяла прадстаўнік праекта Алена Каховіч:

– Гэта браты Цвікевічы, гэта Ігнатоўскі, Казімір Ляшчынскі і Казімір Ягелончык – усе гэтыя асобы альбо нарадзіліся на нашых землях, альбо вельмі шмат зрабілі для нашага горада. Натуральна сваімі справамі, напрыклад, той жа дзейнасцю ў межах БНР, тым больш што хутка гадавіна, праславілі і сябе, і свой род, і наш горад.

„Паштоўкі візуальна прывабныя, а партрэты добра мастацка апрацаваныя, гэта не проста раздрукаваны фотаздымак”, – падкрэсліла Алена Каховіч.

Па яе словах, такой друкаванай прадукцыяй можна прыцягнуць увагу да гісторыі Берасцейшчыны.

Беларускае Радыё Рацыя