Дзейнасць выдавецтва „Галіяфы”прыпыненая на тры месяцы (абноўлена)



Дзейнасць выдавецтва „Галіяфы” прыпыняецца на тры месяцы ад 18 красавіка.

Такое рашэнне прыняло Міністэрства інфармацыі Беларусі. Выдавецтва друкуе мастацкую літаратуру сучасных беларускіх аўтараў, а таксама дзіцячыя кнігі на беларускай мове. Яно працуе з 2007 года, мае аднайменную кнігарню ў Менску і інтэрнэт-краму. Заснавальнік „Галіяфаў” – паэт і мастак Зміцер Вішнёў. Міністэрства спасылаецца на тое, што выдавецтва парушыла тэрміны падачы дадзеных у Дзяржаўны рэестр.

Беларускае выдавецтва аб’явіла распродаж пасля рашэння Мінфінорму. 15 красавіка стала вядома, што дзейнасць выдавецтва прыпыняецца на тры месяцы з 18 красавіка.

«У нас застаецца 3 дні, калі нам дазволена гандляваць. На ўсе нашы выданні робім 20% зніжкі. Прыходзьце ды нас у кнігарню “Галіяфы” (Няміга, 3, цокальны паверх, бокс 37). Будзем рады вашай падтрымцы. Праз тры дні праца кнігарні будзе цалкам спыненая», – напісалі работнікі выдавецтва ў сацыяльных сетках выдавецтва.

Таксама стала вядома, што аналагічна прыпыненая дзейнасць выдавецтва “Медысонт”, якое выдала кнігі: „Радзіва „Прудок” Андруся Горвата, і “”Запіскі афіцэра Чырвонай Арміі” Сяргея Пясэцкага.