Дзень беларускага пісьменства і друку адбудзецца ў Бялынічах



6 верасня ў Бялынічах на Магілёўшчыне адбудзецца 27-е свята “Дзень беларускага пісьменства і друку”.

На свяце будзе ўручана Нацыянальная літаратурная прэмія. Цырымонія ўшаноўвання лаўрэатаў адбудзецца на галоўнай сцэнічнай пляцоўцы горада. Падчас свята таксама адбудуцца фестываль кнігі і прэсы, міжнародны круглы стол беларускіх і замежных літаратараў, духоўна-асветны праект „Дакрануцца да духоўнасці”,прэзентацыя міжнароднага фестывалю „Магутны Божа”, урачыстае адкрыццё скульптурнай кампазіцыі „З’яўленне абраза”, закладка алеі гарадоў-сталіц  Дня пісьменства і шэраг іншых цікавых мерапрыемстваў.

Беларускае Радыё Рацыя