Дзень беларускай музыкі і паэзіі на Слонімшчыне



Гэты дзень у пятніцу, 27 лютага, правялі беларускі бард Андрэй Мельнікаў і літаратуразнавец, паэт і гісторык Сяргей Чыгрын. Спачатку яны выступілі на Дні навукі ў Слонімскай гімназіі № 1, а потым іх шчыра віталі настаўнікі і вучні Новадзявяткавіцкай і Рахавіцкай сярэдніх школ.

Сяргей Чыгрын прэзентаваў сваю кнігу “Слонім і ваколіца”, а Андрэй Мельнікаў спяваў песні са свайго апошняга музычнага альбома “Зубы на далоні”. Госці шчыра адказвалі на пытанні настаўнікаў і вучняў, а таксама правялі шмат конкурсаў на веданне гісторыі і літаратуры Беларусі.

[Not a valid template]

Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя, Слонімскі раён

Фота аўтара