Дзень еўрапейскай спадчыны ў Вялікім тэатры Беларусі



30 верасня ў 14 гадзін ў Нацыянальным Акадэмічным Вялікім тэатры оперы і балета Рэспублікі Беларусь у Менску адкрылася мерапрыемства з нагоды святкавання Дзён еўрапейскай спадчыны. На мерапрыемства запрошаны калектывы іншых тэатраў краіны.

У праграме свята – экскурсія па Вялікім тэатры Беларусі, выстава тэатральных афіш замежных гастроляў Вялікага тэатра, выстава касцюмаў да прэм’ернага спектакля “Дзікае паляванне караля Стаха” Уладзіміра Солтана.

Тых, хто наведае свята, чакае таксама вялікі тэатралізаваны канцэрт.

Беларускае Радыё Рацыя