Дзень нараджэння Шапэна у гандлёвым цэнтры «Сталіца»
У гонар дня народзінаў Фрыдэрыка Шапэна ў Грамадска-гандлёвым цэнтры «Сталіца» 26 лютага пройдзе музычная імпрэза.
У праграме — выступленне вучняў і настаўнікаў Дзіцячай музычнай школы мастацтваў №3 імя Шапэна г. Менска; канцэрт квартэта «Акварэль»; прэзентацыя анімацыйнага фільма «Казкі старога піяніна. Шапэн»; рэж. І. Кадзюкова выступленне Аляксандра Музыкантава (фартэпіяна); конкурсы, віктарыны, прызы; салодкі пачастунак. Пачатак: 26 лютага (пятніца) у 16 45.
