Дзень народзінаў Магдалены Радзівіл
8 ліпеня споўніцца 157 год з дня народзінаў Марыі Магдалены Радзівіл. З гэтай нагоды ў менскім касцёле Найсвяцейшай Тройцы (св. Роха), дзе пахаваны прах Магдалены Радзівіл, пройдзе святочная імша.
Адрас: пр-т Незалежнасці, 44-А
Пачатак: 13.00
Магдалена Радзівіл – адна з самых вядомых мецэнатаў у гісторыі беларускай культуры. Магдалена плаціла стыпендыю беларускім студэнтам у Пецярбургу, фінансавала беларускія школы, выданне газеты «Наша Ніва», зборнік вершаў Максіма Багдановіча, першыя кнігі Якуба Коласа, Канстанцыі Буйло і іншыя выданні гуртка «Загляне сонца і ў наша ваконца». У 1918 году падтрымала стварэнне Беларускай Народнай Рэспублікі, пасля прыходу да ўлады бальшавікоў з’ехала ў Варшаву. У 1932 годзе пераехала ў Фрыбург (Швейцарыя). Там яна і памерла ў 1945 годзе і была пахавана разам з дачкой і блізкай сяброўкай.
У ліпені 2017 года Аляксандр Сапега, прэзідэнт фонда Марыі Магдалены Радзівіл, прывёз прах княгіні ў Беларусь. 17 лютага 2018 года адбылося перазахаванне праха Марыі ў Мінску, як таго жадала яна сама.