Дзень народзінаў Рыгора Барадуліна адзначылі ў Менску



У малой залі Белдзяржфілармоніі сабраўся аншлаг. Асобныя песні спявалі хорам.  Імпрэзу наведала і ўдава народнага паэта. Канцэпцыю вечара склаў лідар гурту «Вурай» Сяргей Долгушаў:

— «Песні матчыны з Вушаччыны» — песні, якія спявала маці Рыгора Барадуліна і песні, якія яго натхнялі на творчасць, песні таго краю. Я кінуў кліч, што хто хоча паўдзельнічаць, сярод сваіх знаёмых. І гурт «Рэлікт», Ірына Катвіцкая, гурт «Варган» менавіта з той зямлі. Я думаю ў гэтага будзе працяг. Хочацца праз год зрабіць на вялікай сцэне, у планах таксама запісаць дыск, паездзіць па Беларусі з канцэртамі актыўна.

Свае ўспаміны пра дзядзьку Рыгора са сцэны агучыў паэт і публіцыст Міхась Скобла. Выступоўца адзначыў непарыўную сувязь барадулінскае паэзіі з фальклорам:

— Калі перачытаць усе 70 тамоў Беларускага народнага фальклору, якія у свой час былі выдадзеныя, пачытаць песні, якія гучалі сёння і якія не гучалі, і якіх проста тысячы і тысячы, дык там заўважна, што гэты «эрас» ён пераважае над духам смерці «танатасам».

 

Праз год Сяргей Долгушаў думае ізноў зрабіць канцэрт у гонар Рыгора Барадуліна, але ўжо на вялікай сцэне філармоніі. Акрамя таго, плануецца выдаць дыск “Песні матчыны з Вушаччыны”, ды праехаць з выступамі па Беларусі.

Стас Дэдэрка, Беларускае Радыё Рацыя