Дзень роднай мовы ў Гародні



У Гародні Дзень роднай мовы праводзіцца шырока. Улады, грамадскія арганізацыі, навучальныя ўстановы пішуць дыктоўкі 19 лютага. Гарадзенскія Рады ТБМ вобласці і горада прапанавалі напісаць агульнанацыянальную дыктоўку аддалена, менавіта 21 лютага.

Для гэтага быў запісаны адмысловы відэафайл, дзе да ўвагі беларусаў зачытаны два тэксты. Адзін з нагоды 90-годдзя Ніла Гілевіча, другі – да 30-годдзя аднаўлення незалежнасці Беларусі.

А гурт NZ-Hrodnia вырашыў падараваць Беларусам настрой на гэты святочны дзень.

Беларускае Радыё Рацыя