Дзень сусветнай спадчыны
На календары – Міжнародны дзень помнікаў і гістарычных мясцін, які скіраваны на асвету грамадзян, а таксама чыноўнікаў у галіне аховы спадчыны ды яе значнасці для культуры і эканомікі краіны. У дзяржаўным спісе гісторыка-культурных каштоўнасцей Беларусі налічваецца звыш пяці тысяч аб’ектаў. Яшчэ з 90-х гадоў пінскі гісторык-краязнаўца Эдвард Злобін намагаецца, каб гэты спіс папоўнілі гарадскія старажытныя могілкі:
– Старыя могілкі месцяцца на вуліцы Спакойнай. Менавіта там знаходзяцца самыя старажытныя пахаванні горада. Гэта больш, чым звычайныя могілкі. Гэта некропаль усяго Пінска, усіх канфесій і нацыянальнасцей. Ён увабраў абсалютна розныя пакаленні і гістарычныя эпохі.
Адмыслоўца перакананы, што пры ўмове правядзення рэканструкцыйных працаў старажытныя могілкі Пінска стануць унікальным гістарычным аб’ектам. Па іх можна вывучаць частку гісторыі Беларусі, Польшчы і Расеі.
Пятро Савіч, Беларускае Радыё Рацыя, Пінск
Фота realt.onliner.by
