Дзень Язэпа Драздовіча на Глыбоччыне
На Глыбоччыне адзначаюць Дзень Язэпа Драздовіча, славутага мастака, пісьменніка, фалькларыста, этнографа. Мерапрыемствы адбудуцца з нагоды 128-ай гадавіны славутага земляка глыбачанаў.
Арганізатарам з’яўляецца стваральніца музея Язэпа Драздовіча – Ада Райчонак:
– Прывядзем магілу ў парадак. Ускладзем кветкі. А затым паедзем у вёску Перадолы, пра якую частка ўспамінаў у сваіх дзённіках Язэп Драздовіч. Там у нас будзе вечарына. Будзем дзяліцца ўспамінамі, хто што чытаў пра Драздовіча. А затым паглядзім фільм пра Язэпа Драздовіча.
У сённяшніх драздовіцкіх мерапрыемствах возме ўдзел таксама і група мастакоў з Менску на чале з Міколам Купавам.
Язэп Драздовіч нарадзіўся 13 кастрычніка 1888 года ў засценку Пунькі Дзісенскага павета Віленскай губерні. Зараз гэта Глыбоцкі раён Віцебскай вобласці. Быў выбітным мастаком, этнографам, археолагам, скульптарам, педагогам. Лічыцца адным з заснавальнікаў беларускага гістарычнага жывапісу. Пахаваны на могілках вёскі Ліпляні на Глыбоччыне.
Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя