«Дзень жывой археалогіі» ў Нацыянальным парку «Белавежская пушча»
У нацыянальным парку «Белавежская пушча» на тэрыторыі археалагічнага музея пад адкрытым небам 28 жніўня 2021 года пройдзе «Дзень жывой археалогіі».
Наведвальнікі змогуць на час акунуцца ў мінулае і ўбачыць побыт народаў, якія калісьці жылі на прасторах Белавежскай пушчы.
ПРАГРАМА:
- экскурсія з гістарычным інтэрактывам;
- рэканструкцыя бою ранняга Сярэднявечча;
- паядынкі і тэатралізаваная пастаноўка;
- стральба з лука і кіданне дзіды;
- майстар-класы па старажытных рамёствам і промыслам (апрацоўка крэменю і косці, ляпная кераміка, стварэнні посуду па тэхналогіі выпальвання, ткацтва);
- канцэрт творчых калектываў.
Падрабязней: npbp.by