«Дзецюкі» і Brutto рыхтуюцца да канцэрта ў Варшаве



28 траўня ў Варшаве адбудзецца канцэрт беларускіх гуртоў Dzieciuki ды Brutto & Lyapis. Кошт квіткоў на мерапрыемства будзе прыкладна 30 даляраў, а арганізатары абяцаюць аднаразовыя бясплатныя візы. Запіс на атрыманне бясплатных культурных візаў распачаўся і іх атрымаюць тыя, хто ўжо мае набыты квіток на мерапрыемства.

Гэтым гуртам забаронены выступ у Беларусі і яны занесены ў так званыя «чорныя спісы», таму пакуль адзінай нагодай іх паслухаць з’яўляюцца выступы за мяжой.

Пра сітуацыю распавядае вакаліст гурта «Дзецюкі» Алесь Дзянісаў:

— Доказам мінулым спісаў былі нейкія паперкі, што вывешваліся ў інтэрнэце, цяпер гэтых паперак няма, але ёсць адказы па нейкіх выканаўцах і гуртах. Наколькі чытаў у інтэрнэце сам, дык гэта Вайюшкевіч, Міхалок, Вольскі, Brutto і мы туды таксама далучаныя. Мне падаецца, што казаць пра новае ці старое дык сістэма дзейнічае так, што гэтыя арэлі гушкаюцца туды сюды ўжо шмат гадоў.

«Дзецюкі» тыдзень таму вярнуліся з тура па некалькі дзесятках гарадах Польшчы і Ўкраіны. Арганізатары канцэрта ў Варшаве гуртоў Dzieciuki ды Brutto & Lyapis папярэджваюць, што квіткі, набытыя ў Польшчы, візавай падтрымкі не атрымаюць . Квіткі без візавай падтрымкі ў Польшчы можна набыць у салонах Empik i na ebilet.рl

Беларускае Радыё Рацыя