Сяргей Будкін прайграў суд супраць цэнзуры „Дзецюкоў”



«Дзецюкі» супраць цэнзуры. Апеляцыйны суд пацвердзіў ранейшае рашэнне Эканамічнага суда Менска і зноў адмовіў заснавальніку партала TuzinFM Сяргею Будкіну ў задавальненні позвы да Менгарвыканкама, які забараніў канцэрт гарадзенскага гурту «Дзецюкі».

Сяргей Будкін назваў рашэнне менскіх уладаў палітычным. Ці будзе абскарджвацца вырак далей, арганізатар канцэрту «Дзецюкоў» яшчэ не ведае. «Суд пацвердзіў наяўнасьць такой цэнзуры. Магчыма, застаецца праінфармаваць пра гэта ААН», — падсумаваў Будкін. Раней ён абвясціў старт кампаніі «Талакой супраць цэнзуры». У прыватнасці, заклікаў падтрымаць грашыма праект «TuzinFM супраць ідэолагаў» на платформе Talaka.by.