Дзеяслоў#100: юбілейная вечарына часопіса
25 чэрвеня ў кавярні-клубе «Грай» (Менск, Інтэрнацыянальная, 33) адбудзецца літаратурна-музычная імпрэза, прысвечаная выхаду 100-га нумару часопіса «Дзеяслоў».
Аўтары 1-га і 100-га нумару “Дзеяслова”: Святлана Алексіевіч, Галіна Багданава, Леанід Галубовіч, Леанід Дранько-Майсюк, Сяргей Дубавец, Уладзімір Някляеў, Барыс Пятровіч, Яўген Рагін, Алесь Разанаў, Сяргей Рублеўскі, Анатоль Сідарэвіч, Міхась Скобла, Андрэй Федарэнка.
Вядоўца — Усевалад Сцебурака.
У праграме:
– выступы найлепшых айчынных літаратараў; – прэзентацыя юбілейнага 100-га нумара “Дзеяслова”; – віктарыны, конкурсы, забаўкі, цікавосткі, прызы ад арганізатараў; – продаж свежых і рарытэтных нумароў часопіса; – жывая музыка ў выкананні гурта „ПАЛАЦ”.
Уваход вольны!
