Джазавыя вечары ў Белдзяржфілармоніі



Польскі Інстытут у Менску і Беларуская дзяржаўная фiлармонiя запрашаюць на „ДЖАЗАВЫЯ ВЕЧАРЫ Ў ФІЛАРМОНІІ”.

Выбітны польскі джазавы піяніст Артур Дуткевіч выступіць 20 лютага на сцэне Беларускай дзяржаўнай філармоніі ў складзе калектыву “ARTUR DUTKIEWICZ TRIO”. Джазмэны прадставяць свой найноўшы альбом „Traveller” /„Вандроўнік”, а таксама кампазіцыі з папулярнага альбома “Немэн-Імправізацыі” з нагоды 80-годдзя з дня нараджэння легендарнага польскага спевака і кампазітара Чэслава Немэна.

“ARTUR DUTKIEWICZ TRIO”: Артур ДУТКЕВІЧ фартэпіяна Міхал БАРАНЬСКІ кантрабас Адам ЗАГУРСКІ ўдарныя

Паводле музычных крытыкаў „Traveller” – татальны джаз геніяльных музыкантаў і адзін з найлепшых альбомаў апошніх месяцаў у сусветным маштабе”. Кампазіцыі альбома гарманічна спалучаюць джазавую імправізацыю з элементамі польскага фальклору і world music. „Traveller” – гэта не толькі рэха шматлікіх гастрольных тураў, але перш за ўсё падарожжа ўнутр сябе, па ўласных настроях і эмоцыях.

АРТУР ДУТКЕВІЧ:

* «Пасол польскага джаза» – адзін з самых канцэртуючых за мяжой польскіх джазавых музыкаў. Выступіў у больш чым 100 краінах па ўсім свеце (ЗША, Еўропа, Афрыка, Кітай, Аўстралія, Новая Зеландыя).

* Першы польскі піяніст, які выканаў сольны канцэрт на Міжнароднай выставе музычнай індустрыі MIDEM у Канах.

* Фіналіст прэстыжнага конкурсу “Thelonious Monk International Competition” у Вашынгтоне. У 2011 годзе Артур Дуткевіч выступіў на Алімпійскім стадыёне ў Берліне на World Culture Festival, дзе ён зрабіў аранжыроўку і выканаў разам з іншымі піяністамі твор на 30 раяляў. Канцэрт, які слухала каля 35 тысяч чалавек, быў выразам павагі да разнастайнасці культур і пасланнем міру да ўсяго свету.

* Выступаў з выдатнымі джазавымі і блюзавымі музыкантамі: Дэборай Браўн, Мішэлем Хэндрыксам, Карласам Джонсанам, Томашам Шукальскім, Уршуляй Дудзяк, Гражынай Аўгусцік, Лорай Шафран, Тадэвушам Налепай, Збігневам Намыслоўскім, Янам Пташынам-Урублеўскім, Ёргасам Сколіясам, Дарэкам Алешкевічам і інш.

* Запісаў шматлікія аўтарскія альбомы, рабіў запісы для польскага радыё і тэлебачання. Ён адзін з нешматлікіх джазавых піяністаў у Польшчы і Еўропе, які выконвае таксама музыку “імправізаваную сола”.

* Выступаў на буйных музычных фестывалях, сярод якіх: Jazz Jamboree (Варшава, Польшча), Jazz Festival (Мюнстэр, Германія), Northsea Jazz Festival (Гаага, Галандыя), Jazz Festival (Капенгаген, Данія), Jazz Ost West (Нюрнберг, Германія), Music Oggi (Мілан, Італія), Festival D’Europe Centrale (Парыж, Францыя), Sziget Festival (Будапешт, Венгрыя), Jazz Festival (Глазгоў, Шатландыя), Jazz Rally (Дзюсельдорф, Германія) і інш.