Джордж Пэдэр-Сміт зрабіў фінісаж сваёй выставы ў Гародні
У гарадзенскім “Цэнтры гарадскога жыцця” адбыўся фінісаж (святочнае закрыццё) персанальнай выставы ангельскага мастака Джорджа Пэдэра-Сміта “Божа, навучы нас сядзець спакойна”. Цягам месяца гарадзенцы і госці горада мелі магчымасць убачыць 40 працаў мастака. Кажа супрацоўнік “Цэнтра гарадскога жыцця” Сяргей Герман:
— Дажджом выстава пачыналася дажджом і заканчваецца. Мы дзякуем Джорджу за такую магчымасць, за ягоную працу, за тое, што менавіта ў нас ён выставіў свае працы. Было вельмі прыемна Гарадзенцы і не толькі, вельмі пазітыўна ацанілі выставу, Дзякуй, Джордж.
На думку гарадзенскай спявачкі Таццяны Салаўёвай выстава яе вельмі ўразіла.
— Гэтая выстава мяне нечакана ўразіла, бо, па-першае, калі я разглядала гэтыя партрэты па адным, я бачыла свой патрэт разумела, што часам людзе не могуць мяне пазнаць мяне на гэтым партрэце. А цяпер, калі я ўбачыла, як кампазіцыйна граматна яны размешчаны ў галерэі, як у адзінай каларыстыцы ўсё гэта выканана, гэта сапраўды прыгожа. Іх не трэба разглядаць па адным, трэба глядзець цалкам і цалкам гэта ўражвае.
На закрыцці выставы Джорджа Пэдэра-Сміта аўтар партрэтаў зладзіў музычную імправізацыю, а мадэлі атрымалі свае партрэты ў падарунак.
Беларускае Радыё Рацыя, Гародня