Джым Дынглі ў Вялікім Княстве
У панядзелак, 22 кастрычніка, у кнігарні “Логвінаў” ( пр.Незалежнасці 37 А) – творчая сустрэча са знакамітым брытанскім беларусістам і перакладчыкам Джымам Дынглі.
Адбудзецца дыялог з госцем і прэзентацыя кнігі Уладзіміра Арлова і Змітра Герасімовіча “Вялікае Княства Літоўскае. Ілюстраваная гісторыя”, перастворанай Джымам Дынглі па-ангельску.
Пачатак а 19-й гадзіне.
Уваход вольны.