„Dziady: Sapraudnaja Archaika”
Выстава „Dziady: Sapraudnaja Archaika”, прысвечаная восеньскім Дзядам, дзейнічае ў Беларускай прасторы „Робім разам”. Яна праходзіць даволі незвычайна: інсталяцыі, здымкі і народныя спевы вяртаюць наведвальнікаў у мінулае, яднаюць блізкія народы. Культурны арт-прект „Dziady: Sapraudnaja Archaika” прыцягнуў увагу аташэ па культуры амбасады Літвы ў Польшчы Расы Рыміцкайтэ.

Спадарыня Раса Рыміцкайтэ была прыемна ўзрушана пачутым і ўбачаным:
– Я вельмі цешуся, што вы падрыхтавалі гэтую выставу. Незвычайныя інсталяцыі, драўляныя скульптуры, фотавыстава. Усё выглядае вельмі цудоўна і прыгожа.
У канцы сустрэчы ўдзельнікі выставы пачаставаліся святочнымі народнымі стравамі.
Выстава адкрытая да 4 снежня, яе можна наведаць з 10.00 да 21.00 па адрасе: Konstytucyji, 6.







Беларускае Радыё Рацыя
