Dzieciuki і No Logo выступілі з канцэртам у Берасці
Dzieciuki пры падтрымцы польскага гурта No Logo ужо другі раз заспявалі ў Берасці. Гасцей прымаў мясцовы паб-клуб Coyte.
„Мы прывезлі не ўвесь новы альбом „Радыё Harodnia”, бо не бачым сэнсу прэзентаваць яго ў чэрвені, але некалькі трэкаў з яго берасцейцы пачулі”, – кажа лідар Dzieciukоў Алесь Дзянісаў:
– Берасце нас сустракае класным Мухаўцом, у якім мы пакупаліся, шмат прыгожых дзяўчын – класна патусаваліся. Берасце як заўсёды сустракае вельмі цёпла.
Акрамя новых трэкаў, берасцейцы пачулі і старыя кампазіцыі гурта: „Партызан”, „Песня гарадзенскага гастарбайтара” ды іншыя. Канцэрт наведала каля сотні чалавек, а ў залі перыядычна луналі бел-чырвона-белыя сцягі і чуліся воклічы „Жыве Беларусь!”.
Афіцыйная прэзентацыя альбому „Радыё Harodnia” адбудзецца восенню.
Цалкам матэрыял у далучаным файле:
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце
