Dzieciuki выступяць на анлайн-канцэрце ў Менску



Беларускі фольк-панкавы гурт з Гародні Dzieciuki выступіць на анлайн-канцэрце ў Менску 29-га студзеня. Распавядае вакаліст гурта Алесь Дзянісаў:

– Гэта будзе другі канцэрт у нашым жыцці, скажам так, анлайн. Першы мы праводзілі з Гародні, гэты будзе з Менску. Па спасылцы на нашых старонках можна зайсці і паглядзець, што там і як, як глядзець. Выконваць мы на жаль будзе толькі нашы песні вядомыя, адабралі тыя песні, якія адабралі. Усе выканаць мы не дадзім рады. 

Па словах музыкі, новыя песні не будуць выкананыя на канцэрце, бо гурт пасля жнівеньскіх падзей фактычна не рэпетаваў:

– Новых песень не пачуеце таму, што мы недзе паў гады фактычна не рэпетавалі, бо стан гурта быў маральна-псіхалагічна цяжкі. Мы рыхтавалі праграму, у нейкім сэнсе ўсе гэтыя падзеі пасля жніўня паўплывалі на нас вельмі рэзка. Мы прыпынілі рэпетыцыі, прыпынілі падрыхтоўку таму, што ў гэтай праграме павінна было быць шмат вясёлых песень, такі гармідарны альбом. Зараз мы ўсё ж такі вырашылі працягваць працу над праграмай, то бок мы проста выкінем частку песень, але ўсё ж такі частка вясёлых песень застанецца.

Гледачом канцэрта можа стаць кожны, хто набудзе квіток. Можна абраць кошт ад 9 да 100 рублёў. Квіткі прадаюцца на пляцоўцы Bezkasira.by.

Беларускае Радыё Рацыя