Dzieciuki дадуць канцэрт у Віцебску



Пасля гадавога перапынку гарадзенскі гурт Dzieciuki выступіць у Віцебску.  Новая праграма, складзеная з 2-х альбомаў і новых песняў, будзе прэзентаваная 1 красавіка на пляцоўцы арт-паба „Торвальд”.

 “Гэты канцэрт для нас у нечым знакавы і пераломны, бо амаль год у не адбывалася ў Беларусі афіцыйных выступаў”, – распавядае лідар гурту Алесь Дзянісаў. – “Віцебск – адзін з нашых шчаслівых і любімых гарадоў, у які мы прыязджалі яшчэ ў складзе гурту “Людзі на балоце”, і маем вельмі шмат добрых сяброў у гэтым горадзе. У нас была думка прывезці абсалютна новую праграму, але вырашылі, што будуць прэзентаваныя толькі некалькі новых песняў з будучага альбома, праца над якім вядзецца зараз. Увогуле, у Віцебску прагучаць амаль усе песні гурту, і мы спадзяемся, што незадаволеных не застанецца!”

Сольны канцэрт гурту Dzieciuki адбудзецца ў арт-пабе „Торвальд”, вул. Талстога 1, пачатак у 19:00.

Беларускае Радыё Рацыя