Dzieciuki запісалі сінгл да 270-годдзя Касцюшкі



Напярэдадні выхаду новага альбома „Рэха” гарадзенскі гурт прэзентаваў на Tuzin.fm песню „Тадэвуш Касцюшка”.

Dzieciuki адмыслова падгадалі дату прэм’еры – менавіта 4 лютага 1746 года ў фальварку Мерачоўшчына, што на Берасцейшчыне, нарадзіўся Тадэвуш Касцюшка – нацыянальны герой ЗША, Польшчы і Беларусі. У яго гонар ставяць помнікі, называюць вуліцы, плошчы, паркі, масты, горы, нават выспу і горад былі названыя ягоным імём. Свой унёсак ва ўшанаванне земляка робяць і гарадзенскія музыкі.

„Для нас Тадэвуш Касцюшка – увасабленне гонару і годнасці народа, які жыве на той самай зямлі, што дала яму жыццё. Гэты змагар-рамантык жыве ў кожным з нас – тых, хто шукае лепшага і справядлівага”, – заяўляе гурт Dzieciuki з нагоды прэм’еры песні.

Ужывую „Касцюшку” ды іншыя песні гурта можна будзе пачуць падчас іх сэту на прэміі „Даём рады” 27 лютага, а таксама на прэзентацыі альбома 12 сакавіка ў Беластоку. Удакладняецца таксама дата і месца менскага канцэрта.

[soundcloud url=”https://api.soundcloud.com/tracks/245301162″ params=”auto_play=false&hide_related=false&show_comments=true&show_user=true&show_reposts=false&visual=true” width=”100%” height=”450″ iframe=”true” /]