“Dzieciuki” запрашаюць на першы анлайн-выступ сваіх прыхільнікаў



Гарадзенскі гурт Dzieciuki выступіць упершыню перад сваімі прыхільнікамі анлайн 1 траўня 2020 году.

Пра будучы выступ гурта распавядае яго лідар і вакаліст Алесь Дзянісаў:

– Выбралі такую шчаслівую 13-ку. На наш погляд песні, якія цікава прагучаць у акустыцы. Ці гэтыя песні мы ўжо гралі калісьці ва акустыцы. Хаця мы вельмі рэдка давалі акустычныя канцэрты. Таму нам у нейкім сэнсе складана, бо калі ты рэдка граеш у акустыцы, а акустыка патрабуе іншую аранжыроўку, складана адразу гэта зрабіць цікава. І, канешне, над гэтым трэба працаваць.

Анлайн выступ гурта адбудзеца 1.05.2020 у 18.30 і яго трасляцыя адбудзецца на БЕЛСАТ Музыка.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота Сяргея Апановіча.