“Дзікае паляванне караля Стаха” засталося без галоўнага героя



Аматары тэатра і творчасці Уладзіміра Караткевіча з нецярпеннем чакалі прэм’еры спектакля Віцебскага драматычнага тэатра імя Якуба Колас паводле славутай аповесці Караткевіча “Дзікае паляванне караля Стаха”. Усё лета ішла праца над гэтай пастаноўкай. Але ў новым тэатральным сезоне новы спектакль па Караткевічу так і не з’явіўся на афішах.

Кажа літаратурны рэдактар тэатра Алесь Замкоўскі:

– Спектакль па Караткевічу яшчэ не завершаны, там некаторыя складанасці ўзніклі – шукаюць новага галоўнага героя, актор, які граў галоўную ролю, сыйшоў, таму зараз праблема ўзнікла.

Над спектаклем па аповесці Караткевіча “Дзікае паляванне караля Стаха” працуе рэжысёр Юры Лізянгевіч. Дарэчы, віцебскі тэатр адзін з першых паставіў на сваёй сцэне пастаноўку па Караткевічу – спектакль «Званы Віцебска» – яшчэ ў 1974 годзе.

0004bfrq

Ілюстрацыя Юрыя Якавенкі да аповесці Уладзіміра Караткевіча “Дзікае паляванне караля Стаха”.

Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя