„Дзікая лекцыя” пра „Балотныя гісторыі”



“Балотныя гісторыі”. У Цэнтральнай навуковай бібліятэцы Акадэміі навук Беларусі адбылася чарговая лекцыя з цыклу “Дзікія лекцыі”.

Распавядае спецыяліст па акцыях і кампаніях Грамадскага аб’яднання “Ахова птушак Бацькаўшчыны” Наталля Саракавік:

– “Дзікая лекцыя” – гэта навукова-папулярны праект “Аховы птушак Бацькаўшчыны” сумесна з Цэнтральнай навуковай бібліятэкай імя Якуба Коласа. Мы намагаемся расказаць людзям тут, у горадзе, пра прыгажосць дзікай прыроды. І для гэтага мы выбралі такі фармат свабодных лекцый. Лекцыі праходзяць штомесяц і інфармацыя пра іх публікуецца на нашым сайце. Сёння адбывалася лекцыя, якая называлася “Балотныя гісторыі”. Яе чытаў Дзмітрый Гурмо. Лекцыя была аб тым, што балоты – гэта сапраўды скарб Беларусі.

Адукацыйны праект „Дзікія лекцыі”, прысвечаны прыродзе Беларусі, нязменна збірае поўную залу цікаўных. Лекцыі чытаюць вядучыя ў сваіх галінах спецыялісты краіны.

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск