„Дзікунка” па-беларуску



Дзякуючы падтрымцы Польскага інстытута ў Менску свет пабачыў раман Элізы Ажэшкі “Дзікунка”. Раман пераклала з польскай мовы на беларускую, напісала прадмову і каментар Святлана Воцінава – нядаўні рэдактар часопіса “Маладосць”, якую звольнілі з працы.

Раман Элізы Ажэшкі «Дзікунка» ў ХІХ стагоддзі быў названы “кавалкамі сказаў, налепленых адзін на адзін”, з прымітыўным стылем, які “ледзь адпавядае мастацкаму твору”. У ХХ стагоддзі, ужо пасля смерці пісьменніцы, пра яго напісалі як пра “самы глыбокі, самы мудры і самы кранальны яе раман”.

Што можна сказаць пра гэты твор ў ХХІ стагоддзі? Чытачы знойдуць у кнізе тое, што дадала Святлана Воцінава. А гэта – даследаванне акалічнасцей напісання, пераклады лістоў і артыкулаў, пад адной вокладкай размясціла меладраму і нон-фікшн. А таксама ператварыла кнігу ў квест, зрабіўшы чытача героем сюжэта. Пра ўсё чытачы даведаюцца ў цудоўных выданні, якое ўжо ў Менску.

Беларускае Радыё Рацыя