Дзіцячае «Еўрабачанне» пройдзе без Беларусі
EBU абвясціў спіс з 19 краін-удзельніц, якія павязуць дзяцей у Парыж на фінал конкурсу дзіцячага «Еўрабачання». Беларусаў там не будзе.
Рашэнне аб выключэнні Белтэлерадыёкампаніі з сяброўства ў Еўрапейскім вяшчальным саюзе (займаецца арганізацыяй „Еўрабачання”) ўступіла ў сілу 1 ліпеня гэтага года. Гэта значыць, БТ не можа трансляваць навінны, спартовы і забаўляльны кантэнт з сэрвісаў ЕВС. Прычынай «замарозкі» ў Саюзе называюць, у прыватнасці, „інтэрв’ю, якія, відавочна, былі запісаныя пад прымусам». БТРК у сваю чаргу апублікавала аб’ёмны каментар з гэтай нагоды: БТРК і сама хацела выйсці з Саюза.
Беларусь удзельнічала ў кожным дзіцячым «Еўрабачанні», пачынаючы з першага конкурсу ў 2003 годзе. Двойчы прымала фінал у Менску.