Дзіцячы тэатральны дзень у Слоніме



Увесь дзень 12 кастрычніка на сцэне Слонімскага драматычнага тэатра бясплатна паказвалі спектаклі тры тэатры з Гарадзеншчыны. Гэта народны тэатр “Памфлет” са Свіслацкага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці (кіраўнік Тамара Саляхова), музычна-драматычны тэатр “Гарадзенскі званочак” з Цэнтра культуры з Гародні (кіраўнік Тацьяна Стрыжак) і народны моладзевы тэатр “Гарадзенская надзея” (кіраўнік Алег Саладуха) з ДУ “Цэнтр культуры” з Гародні.

img_2726

Слонімскія дзеці, школьнікі і настаўнікі паглядзелі цудоўныя сцэнічныя пастаноўкі. Гэта спектаклі “Паўночная легенда” па матывах нямецкай народнай казкі, “Муха-Цакатуха” па казцы К.Чукоўскага і “Жартаўлівае каханне” па творах А.Чэхава.

[Not a valid template]

Вольга Рагозік, Беларускае Радыё Рацыя, Слонім

Фота аўтара