Дзве невядомыя кампазіцыі Змітра Сідаровіча
5 гадоў таму ў Менску памёр Зміцер Сідаровіч, беларускі бард, дудар. Таленавітаму музыку было толькі 48 гадоў. Сідаровіч ведамы як творчы кіраўнік вядомага ў сярэдзіне 1990-х гадоў гурта “Камелот”. У 2000 годзе Зміцер разам з гуртамі “Стары Ольса” і “Contredanse” запісаў зборны альбом “Вір”, які выйшаў у 2001 годзе. У 2008 годзе Сідаровіч заснаваў капэлу “На таку”, якая ладзіла вечарыны традыцыйнага танцу. Ён збіраў беларускі фальклор і пісаў новыя кампазіцыі.
Пахаваны Зміцер Сідаровіч на Заходніх могілках у Менску.
Незадоўга да сваёй смерці Зміцер пераслаў мне дзве свае музычныя кампазіцыі – адна баладнага, іншая вальсавага характару, на якія хацеў стварыць новыя песні. Не ведаю, ці засталіся яны яшчэ ў каго, але, думаю, што настаў час падзяліцца гэтымі цудоўнымі мелодыямі з усімі прыхільнікамі таленавітага творцы.
Уладзімір Хільмановіч, Беларускае Радыё Рацыя