Дзве прэзентацыі “Гісторыі Сапегаў”



Сёлета ў выдавецтве Віктара Хурсіка ў Менску выйшаў з друку ладны том “Гісторыя Сапегаў: жыццяпісы, маёнткі, фундацыі”, якую пры жыцці падрыхтаваў Яўстах Сапега. Кніга ўпершыню на польскай мове з’явілася ў Варшаве ў 1995 годзе. На беларускую мову “Гісторыю Сапегаў” пераклалі беларускія даследчыкі мінуўшчыны і перакладчыкі, а каардынатарам выдання і рэдактарам стаў Міхась Скобла.

Менавіта Міхась Скобла і будзе прэзентаваць “Гісторыю Сапегаў” 21 верасня ў Цэнтры гарадскога жыцця ў Гародні на вуліцы Савецкай, 3 у 18.30.

Другая прэзентацыя “Гісторыі Сапегаў” адбудзецца 22 верасня ў 16 гадзін у Ружанскім палацы, якім некалі валодалі Сапегі. Так што сёння ў беларусаў ёсць мажлівасць зноў сустрэцца з вялікімі Сапегамі і разам ушанаваць добрую памяць пра іх.

Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя