Дзве рэдкія фатаграфіі Уладзіміра Караткевіча
У асабістым архіве грамадскага актывіста і краязнаўца з Дзятлава Валерыя Петрыкевіча захоўваецца дзве рэдкія фатаграфіі аднаго з таленавітых беларускіх пісьменнікаў Уладзіміра Караткевіча (1930-1984).
Валерый Петрыкевіч – сын заснавальніка Дзятлаўскага краязнаўчага музея, заслужанага настаўніка Беларусі Міхася Петрыкевіча (1913-1999). Міхась Петрыкевіч пры жыцці сябраваў з многімі беларускімі літаратарамі. Яго сябрамі былі Янка Брыль, Уладзімір Калеснік, Ян Скрыган, Фёдар Янкоўскі, Анатоль Іверс і многія іншыя. Сябраваў Міхась Петрыкевіч і з Уладзімірам Караткевічамі, з якім яго пазнаёміў Янка Брыль.
Здымкі, якія сёння публікуюцца, былі зроблены ў 1962 годзе ў вёсцы Мірацічы Карэліцкага раёна. Тады Уладзіміру Караткевічу было толькі 32 гады. Міхась Петрыкевіч запрасіў Караткевіча і Брыля ў піянерскі лагер на бераг Свіцязі. Пісьменнікі прыехалі і выступілі перад школьнікамі і настаўнікамі. І нехта з мясцовых фатографаў іх сфатаграфаваў на памяць для гісторыі.
Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя