„Дзяды 3” на сцэне Беластоцкім драматычным тэатры імя Венгеркі
Еўрамайдан і трагедыя малазійскага Боінга. Уладзімір Пуцін і чалавек, што прагне свабоды. Гэтымі вобразамі і сімваламі напоўнены новы спектакль у Беластоцкім драматычным тэатры імя Венгеркі – „Дзяды 3”.
Прэм’ернай пастаноўкай па творы Адама Міцкевіча рэжысёра Наталлі Карчакоўскай тэатр адначае свой юбілейны 70-ы год. Гэта своеасаблівая інтэрпрытацыя класічнага твору. Колькі ў спектаклі ад класічнага твора і колькі сучаснасці – тлумачыць рэжысёр Наталля Карчакоўская.
– У тэксце ёсць скарачэнні, якія вынікаюць з таго, каб найлепш яго прыстасаваць да рэчаіснасці, у якой апынуліся ў цяперашні час свет і Еўропа. Я лічу, што гэта істота, сэнс „Дзядоў” тут перададзены. Зыходзячы з таго, што гэты тэкст узнік у рамках пэўнай крытыкі расейскага імпэрыялізму, нашыя „Дзяды” з’яўляюцца своеасаблівым маніфестам.
Беларускія акцэнты ў юбілейных тэатральных мерапрыемствах таксама прысутнічаюць. У фае тэатру прызентавалі фотагалерэю партрэтаў акцёраў аўтарства беларускага фотамастака Максіма Шуміліна.
– Яны еўрапейцы. Гэта вельмі моцна адрозніваецца, гэта добра бачна. Еўрапейцы са ўсімі асаблівасцямі. З прыгажосцю еўрапейскай, з аднаго боку, з другога боку, з еўрапейскай пунктуальнасцю.
З нагоды прэм’еры спектакля “Дзяды 3” і юбілею ў тэатры прайшоў урачысты вечар, на якім прысутнічалі госці, прадстаўнікі мясцовых уладаў, творчая эліта Беластоку.
Улад Грынеўскі, Беларускае Радыё Рацыя