“Дзяды” Міцкевіча: гістарычная драма, якая ажывае ў Беларусі сёння
Апісаная ў паэме “Дзяды” Адама Міцкевіча краіна-прывід, дзе людзі жывуць у вязненні і чаканні на адраджэнне, нагадвае сучасную Беларусь. Культавую драму прадставілі на анлайн-адкрыцці “Месяца польскай літаратуры” ў Менску.
Кажа паэт, перакладчык Андрэй Хадановіч:
– „Дзяды” перакладаліся двойчы ў розныя гады – Кастусём Цвіркам і Сержам Мінскевічам. Адчуйце містычную атмасферу могілак і самога абраду, які Міцкевіч дае ў другой часцы. “Дзяды” маюць падкрэслена фрагментарную будову.
“Месяц польскай літаратуры” працягнецца ўвесь лістапад. Мерапрыемствы можна глядзець штоаўторак у рэжыме анлайн на старонцы Інстытута Польскага ў Менску.
Беларускае Радыё Рацыя