Дзядзя Ваня: Не адмаўляюся ад свайго допісу ў падтрымку свабоды
У Гомелі скасаваны выступ гурта „Дядя Ваня”. Напярэдадні адмены нумара, які павінен быў стаць асноўнай разынкай святочнага канцэрту на афіцыйны Дзень незалежнасці, спявак Іван Вабішчэвіч у сацыяльных сетках падтрымаў пратэсты на вуліцах беларускіх гарадоў.
Гомельскія арганізатары канцэрту перадумалі запрашаць музыку нібыта праз адсутнасць фінансавых сродкаў.
– Я люблю спяваць для людзей. Так, гэта праца, за якую мы былі павінны атрымаць нейкі ганарар. У сённяшні час праца лішняй не бывае, гэта таксама непрыемна. Але я думаю, мы не апошні дзень жывем і абавязкова даедзем да Гомеля ў нейкі іншы час.
Дзядзя Ваня падкрэслівае, што, нягледзячы на скасаванне канцэрту, не адмаўляецца ад свайго допісу ў падтрымку свабоды.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота show-biz.by