Дзяніс Лісейчыкаў прадставіў у Берасці сваю кнігу пра Унію



Феномен Берасцейскай царкоўнай уніі абмеркавалі навукоўцы і даследчыкі пад час прэзентацыі выдання “Святар у беларускім соцыўме: прасапаграфія ўніяцкага духавенства 1596-1839 гг”.

2015-09-23_liaskievic_lisiejcykau_fienomien_vunii

Даследчык Дзяніс Лісейчыкаў (справа) пасля прэзентацыі сваёй кнігі.

Кнігу, якая сабрала шмат імёнаў і фактаў з гісторыі ўніяцтва ў Беларусі, прадставілі шырокай публіцы ў межах трэцяй міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Берасцейскія кнігазборы: праблемы і перспектывы даследвання”. Падрабязней кажа сам аўтар Дзяніс Лісейчыкаў:

– Праз Унію, праз стаўленне да феномена Уніі пачалі думаць: за кім павінна ісці мясцовае насельніцтва. Хто мы? Мы палякі, ці мы рускія? Гэтыя цяжкасці, спрэчкі, сваркі такога роду. Людзі пачалі нарэшце задумвацца, што тут ёсць нейкая свая культура. Больш нізкіх жанраў, больш высокіх жанраў. Свая непаўторная культура, якую трэба вывучаць, якой не трэба саромецца.

“Варта дадаць што і ў гісторыі горада Берасця, як месца падпісання уніі, было б няблага ўшанаваць факт яе падпісання ці існавання як канфесіі. Якое б не было стаўленне да ўніі, добрае ці крытычнае, але гэта ёсць частка нашай гісторыі, якая ў тым ліку паўплывала на станаўленне беларусаў, якімі яны ёсць сёння, з сваімі плюсамі і мінусамі”, – дадае Дзяніс Лісейчыкаў.

kniga_dzianisa

Мікола Ляшкевіч, Беларускае Радыё Рацыя, Берасце.