“Дзяржава волатаў. Альгерд і Кейстут – гаспадары  Вялікага Княства Літоўскага”



“Дзяржава волатаў. Альгерд і Кейстут – гаспадары  Вялікага Княства Літоўскага”.

Сваю кнігу-эсэ, прысвечаную дуўмвірату вялікіх князёў, якія кіравалі нашай старажытнай дзяржавай у 1345-1377 гадах, прэзентаваў у Менску гісторык Аляксандр Краўцэвіч:

– Першая кніжка была з гэтай серыі “Міндаўг. Пачатак гаспадарства”. Ілюстраваў Уладзімір Лукашык, такі цікавы мастак. Выйшла ў “Мастацкай літаратуры”.

Калі шмат займаешся нейкай асобай, чытаеш дакументы, ставіш пра яго дакументальныя апісанні, або апісанні гісторыкаў, праз некаторы час ты яго ведаеш, як суседа. Пасяліўся там сусед у вёсцы ля мяне – я ўжо праз паўгады ведаю, хто ён такі  – п’яніца ці не п’яніца, якія ў яго рысы характару, што любіць, чаго не любіць. І тое самае з гістарычным дзеячам. Калі шмат пра яго думаеш, працуеш, чытаеш, узнікае эфект знаёмства. Ты яго ведаеш. І тады ўжо можна пра яго пісаць. 

 Гэтую – чарговую кнігу Аляксандра Краўцэвіча з серыі пра вялікіх князёў літоўскіх, ілюстраваў мастак Ігар Гардзіёнак. Сёлета мусіць выйсці кніга пра вялікага князя Войшалка з ілюстрацыямі Паўла Татарнікава.

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск