“Дзясятуха” пакуль не трапіць у спіс культурнай спадчыны
Унікальнае свята “Дзясятуха”, якое адзначаюць у вёсцы Мясяцічы, што ў Пінскім раёне на Берасцейшчыны, пакуль вырашылі не падаваць у спіс культурнай спадчыны. Але вяскоўцы вітаюць ініцыятыву па адраджэнні вялікага хроснага ходу з цудадзейным абразам Мясяцічскай Божай Маці.
Раней хрэсны ход рабілі амаль па ўсіх вёсках пінскага рэгіёна, адзначыў святар Аляксандр Каляда:
– Як вядома, раней такі хрэсны ход быў па ўсім раёне. Падымалі абраз Божай Маці, праходзілі з ім праз кожную вёску. Людзі аддавалі паклон ёй, маліліся. Сёння вёскі аджываюць сваё, таму мы ходзім хрэсным ходам толькі вакол нашага храма. А людзі, якіх сустракаем, падыходзяць да гэтага абраза і просяць Божую Маці ў малітвах.
“Дзясятуха” ў Мясяцічах – гэта ўшанаванне дзясятай пятніцы пасля Вялікдня. Лічыцца, што ў 1893 годзе на 10-ю пятніцу адбылася з’ява мясцовага цудадзейнага абраза Божай Маці. Але ж ёсць сведчанні, што свята бярэ пачатак на стагоддзі раней.
Пятро Савіч, Беларускае Радыё Рацыя, Пінск